Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Прадпрыемствы

Задоўга да зяўлення самай першай «Санты» манапалістам на рынку Брэстчыны выступала абласная рыбная база, якая атрымлівала і адпраўляла свежамарожаную рыбу. У той час СП «Санта Брэст», найбуйнейшы пастаўшчык марскіх прадуктаў на беларускім рынку, пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Міхаіла Леанідавіча Машэнскага (1947–2000) вырашыла пачаць будаўніцтва рыбаперапрацоўчага завода на паўночнай ускраіне Брэста. Заснавальнікамі новага прадпрыемства сталі СП «Санта Імпэкс Брэст» і нямецкая фірма «Альфа Маар Сіфуд Імпарт-Экспарт».

Гісторыя ААТ «Белавежскі» бярэ свой пачатак з 29 снежня 1982 года, калі пастановай Савета Міністраў БССР № 409 было зацверджана ўтварэнне ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці новага суб’екта аграпрамысловага комплексу — саўгаса-камбіната «Белавежскі». Будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу і пасёлка было абвешчана Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй. На будаўніцтве працавалі не меней 1,5 тысяч чалавек.

Будаўнічы трэст № 8 у г. Брэсце быў створаны згодна з пастановай Савета Міністраў БССР і загадам Галоўбуда БССР 25 мая 1957 года. Будаўнічыя трэст-пляцоўкі № 7 г. Брэста, № 5 г. Баранавiчы і № 16 г. Пінска Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва, Брэсцкае ўпраўленне начальніка работ № 927 Міністэрства будаўніцтва БССР і аўтакалона былі аб’яднаны і пераўтвораны ў Брэсцкі абласны будаўнічы трэст № 8.

Гісторыя Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся» пачалася са стварэння ў снежні 1946 года арцелі імя «8 Сакавіка», дзе працавалі 16 чалавек. Першая прадукцыя арцелі – жаночыя сукенкі, блузкі, мужчынскія кашулі, абрусы, накідкі – была ўпрыгожана ручной мастацкай вышыўкай у тэхніцы «крыж», «падліковая роўнядзь», «свабодная роўнядзь», машыннай вышыўкай «тамбур» і інш. Вялікая разнастайнасць гафту з тонкімі і складанымі ўзорамі, якія захаваліся ў былых работніц фабрыкі, сведчыць аб высокім майстэрстве пінскіх вышывальшчыц.

Гісторыя Баранавіцкага ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» пачынаецца літаральна з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. На працягу 23 чэрвеня–23 ліпеня 1941 года ў складзе 8-й Паветранай арміі ў г. Харкаў (Украіна) былі сфарміраваны 38-я рухомыя авіяцыйна-рамонтныя чыгуначныя майстэрні (вайсковая частка 21951). Майстэрні, перамяшчаючыся па чыгунцы, павінны былі базіравацца паблізу лініі фронта, каб аператыўна рамантаваць пашкоджаную ў баях авіятэхніку. Але з-за адсутнасці неабходнага рухомага саставу (за выключэннем трох вагонаў) 1 жніўня 1941 года яны, згодна загаду штаба Ваенна-паветранных сіл Паўднёва-Заходняй ваеннай акругі, былі перададзены 257-м стацыянарным авіяцыйным майстэрням. У іх складзе 1 кастрычніка 1941 года майстэрні былі эвакуіраваны ў г. Урупінск Сталінградскай вобласці. Пасля прыбыцця на месца дыслакацыі яны размясціліся на тэрыторыі дзяржаўных стайняў, якія аператыўна былі пераабсталяваны пад вытворчыя памяшканні і цэхі.

Баранавіцкі завод станкапрылад – спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці тэхналагічнай аснасткі для металарэзных станкоў. Пачынаўся завод з маленькай арцелі «Чырвоны металіст», створанай у красавіку 1946 года. Невялікі калектыў арцелі выпускаў простыя вырабы, а таксама аказваў бытавыя паслугі ў шырокім асартыменце: вырабляў галошы, цвікі, металічныя ложкі, зараджаў акумулятарныя батарэі, рамантаваў прымусы, ровары, пішучыя машынкі і інш. У 1951 годзе арцель набыла першы такарны станок.

ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» заснаваны на базе Нова-Бярозаўскага вапнавага завода, які зяўляецца адным з першых прадпрыемстваў у г. Бяроза Брэсцкай вобласці.

Праектная кантора «Брэстаблпраект» была створана рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 8 снежня 1945 года пры аддзеле па справах будаўніцтва і архітэктуры ў першую чаргу для аднаўлення і рэканструкцыі абласнога цэнтра, а таксама гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў вобласці. У задачы «Брэстаблпраекта» ўваходзіла будаўнічае (архітэктурнае, архітэктурна-будаўнічае, санітарна-тэхнічнае) праектаванне гарадоў, райцэнтраў, камунальных і вытворчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, правядзенне геалагічных работ, тапаграфічных здымкаў, распрацоўка праектных рашэнняў, тэхнічных праектаў, рабочых чарцяжоў, аўтарскіх назіранняў на будпляцоўках за выкананнем праектаў. За 1946 год канторай былі распрацаваны 38 праектаў, на 532 аб’екты складзена праектна-сметная дакументацыя.

Адкрытае акцыянернае таварыства “Гідрасельмаш”, бярэ пачатак ад міжраённай майстэрні капітальнага рамонту, створанай ў г. Пінску Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў 1940 годзе. Тут рамантавалі аўтатранспартныя рухавікі і абсталяванне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У час Вялікай Айчыннай вайны майстрэні не дзейнічалі, аднавілі сваю працу пасля вайны.

 Адкрытае акцыянернае таварыства «Палескія журавіны» («Беларускія журавіны») створана на базе Пінскай журавінавай плантацыі 26 мая 1985 года. Плантацыя знаходзіцца на палях каля вёскі Селішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, за 40 км ад Пінска. 

Старонка 3 з 5